З 20 па 26 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Падчас Тыдня былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: акцыя “Жыві, мова!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, віктарына “Хто хоча стаць выдатнікам?”,“Свая гульня” на сваёй мове”. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у квэсце “Нам засталася спадчына” і гульні “Ведай роднае слова!”, з захапленнем адказвалі на пытанні конкурсу “Вясёлы перапынак” і прыдумвалі словы з літарай Ў. Запамінальнай стала сустрэча вучняў 6-х класаў з беларускай пісьменніцай Анастасіяй Нарэйка. І што яшчэ больш прыемна: у гэтыя дні часцей гучала наша родная беларуская мова!